Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

акла́д​1, ✂, м.

Размер заработнай платы.

  • Павысіць а.

акла́д​2, ✂, м.

Металічнае пакрыццё паверхні абразоў.

  • Залаты а.

|| прым. акладны, ✂.

акла́дзісты, ✂:

  • акладзістая барада — шырокая і густая барада.

акладны́, ✂:

  • акладны ліст — афіцыйнае паведамленне аб аблажэнні падаткам, страхоўкай і пад.

акладня́, ✂, ж.

Прыстасаванне ў плузе для пераварочвання пласта зямлі, адвал.

акле́іць, ✂; зак.

Тое, што і абклеіць.

  • А. сцены новымі шпалерамі.

|| незак. аклейваць, ✂.

|| наз. аклейванне, ✂ і аклейка, ✂.

аклі́кнуць, ✂; зак.

Крыкнуўшы, спыніць, падазваць.

  • А. на вуліцы знаёмага.

|| незак. аклікаць, ✂.

акліматызава́цца, ✂; зак. і незак.

Прыстасавацца (прыстасоўвацца) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматызацыя, ✂.

|| прым. акліматызацыйны, ✂.

акліматызава́ць, ✂; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць) да новага асяроддзя, новага клімату.

|| наз. акліматызацыя, ✂.

|| прым. акліматызацыйны, ✂.