Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нарэзаць, ; зак.

  1. чаго. Разрэзаць чым-н. вострым на часткі.

    • Н. хлеба.
    • Н. сала.
  2. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці або зарэзаць у нейкай колькасці.

    • Н. дроў.
    • Н. курэй.
  3. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання.

    • Н. зямлі.
  4. Зрабіць нарэзы (спец.).

    • Н. гайку.
  5. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце (спец.).

    • Н. лаву.
  6. Нарабіць зубцоў на піле.

  7. Намуляць чым-н.

    • Н. плячо сумкай.

|| незак. наразаць, і нарэзваць, .

|| наз. нарэзка, .

|| прым. наразны, .

нарэшце, прысл.

  1. Пасля ўсяго, напаследак.

    • Здагадацца н.
  2. у знач. далучальнага злуч. уступальны. (часта ў спалучэнні са злучнікам «і»), Ужыв. для далучэння асобнага слова або цэлага сказа.

    • Ехалі, ехалі і, н., прыехалі.
  3. у знач. пабочн. Паказвае на завяршэнне працэсу, дзеяння, з’явы.

    • Н., выйшаў з лесу на палянку.
  4. у знач. пабочн. Паказвае, што мера цярпення, чакання і пад. скончылася, або падкрэслівае што-н.

    • Сціхнеце вы, н.

насабачыцца, ; зак. (груб. фам.).

Налаўчыцца, прывыкнуць што-н. рабіць.

  • За першы год насабачыўся ўсё рабіць.

насавы, .

  1. гл. нос.

  2. Які выгаворваецца ў нос.

    • Насавое вымаўленне.
  3. Прызначаны для носа.

    • Насавая хустачка.
  4. Які знаходзіцца на носе судна.

    • Насавая частка палубы.

насаглотка, , ж.

Верхняя частка глоткі, якая ўтварае поласць ззаду носа, што пераходзіць у сярэднюю частку глоткі.

|| прым. насаглотачны, .

насаджаць, ; зак.

  1. Тое, што і насадзіць.

  2. Пабоямі нарабіць сінякоў, гузоў і пад. (разм.).

    • Н. сінякоў.

насаджваць, ; незак.

Пашыраць, распаўсюджваць, укараняць.

  • Н. навуку, культуру, ідэі.

насаджэнне, , н.

  1. гл. насадзіць ​1.

  2. толькі мн. Пасаджаныя расліны, дрэвы.

    • Зялёныя насаджэнні.
    • Лесаахоўныя насаджэнні.

насадзіць1, ; зак.

  1. чаго, што. Зрабіць пасадку (дрэў, раслін) у нейкай колькасці.

    • Н. парэчак.
    • Н. парк.
  2. Змясціць куды-н. у якой-н. колькасці (разм.).

    • Н. поўную машыну людзей.
  3. чаго. Змясціць у гарачую печ у нейкай колькасці.

    • Н. поўную печ хлеба.

|| незак. насаджваць, .

|| наз. насаджэнне, .

насадзіць2, ; зак.

  1. Надзець на што-н. Н. сякеру на тапарышча.

    • Н. чарвяка на кручок.
  2. перан. Узбіўшыся на што-н. вострае, параніць (разм.).

    • Н. нагу на цвік.

|| незак. насаджваць, .

|| наз. насадка, .