Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

успацца, ✂; зак.

Моцна заснуць.

успець, ✂; зак.

Тое, што і паспець ​2.

  • Успела схадзіць у магазін да яго закрыцця.
  • У. на цягнік.

|| незак. успяваць, ✂.

успіхнуць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і узапхнуць.

  • У. па дошцы вялікі камень на калёсы.

|| незак. успіхаць, ✂ і успіхваць, ✂.

усплёск, ✂, м.

Узнятая хваля, а таксама гук, шум, які яна ўтварае.

  • Усплёскі хваль.

усплёснуць, ✂; зак.

Плёснуць, з шумам узняць уверх (ваду, вадкасць).

  • Рыба ўсплёснула ў рацэ.

|| незак. усплёскваць, ✂.

усплысці, ✂ і усплыць, ✂; зак.

  1. Узняцца з глыбіні вады на паверхню.

  2. перан. Стаць вядомым, выкрыцца, выявіцца.

    • Зноў усплыло гэта пытанне.
    • У. наверх або на паверхню (выявіцца, стаць вядомым).

|| незак. усплываць, ✂.

успомніцца, ✂; зак.

Аднавіцца ў памяці.

  • Успомнілася перажытае.

|| незак. успамінацца, ✂.

успомніць, ✂ і успамянуць, ✂; зак.

Аднавіць у сваёй памяці.

  • У. мінулае.
  • У. пра важнае даручэнне.

|| незак. успамінаць, ✂.

успрыімлівы, ✂.

Тое, што і успрымальны.

  • Успрыімлівая натура.

|| наз. успрыімлівасць, ✂.

успрымальны, ✂.

Які лёгка ўспрымае што-н.

  • У. розум.
  • У. да інфекцыйных хвароб чалавек.

|| наз. успрымальнасць, ✂.