Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насмарк, , м.

Запаленне слізістай абалонкі носа, якое суправаджаецца слізістымі выдзяленнямі і чханнем.

|| прым. насмарачны, .

насмелую, прысл.

Смела, не баючыся.

  • Сказаць н. праўдзівае слова.

насмерць, прысл.

  1. Так, што надыходзіць смерць, да смерці.

    • Раніць н. Стаяць н. (абараняцца, не шкадуючы жыцця).
  2. Вельмі моцна (разм.).

    • Перапалохацца н.

насмешка, , ж.

Крыўдны, злосны жарт з каго-, чаго-н., высмейванне каго-, чаго-н.

насмешлівы, .

  1. Які любіць насміхацца.

    • Н. чалавек.
  2. Які заключае ў сабе насмешку.

    • Н. тон.

|| наз. насмешлівасць, .

насмешнік, , м.

Чалавек, які любіць насміхацца з каго-, чаго-н.

|| ж. насмешніца, .

насміхацца, ; незак.

Здзекліва смяяцца з каго-, чаго-н.

|| наз. насміханне, .

насмяяцца, ; зак.

  1. Уволю пасмяяцца (разм.).

    • Н. ў час спектакля.
  2. з каго-чаго, над кім-чым і без дапаўнення. Аднесціся да каго-, чаго-н. з насмешкай; абразіць.

    • Н. над пачуццямі.

насоваць, ; зак.

Засоўваючы ўнутр чаго-н., напоўніць чым-н.

  • Н. розных рэчываў у чамадан.

насок, , м.

  1. гл. нос.

  2. Пярэдняя частка абутку. Н. бота. Пярэдняя частка якога-н. прадмета (звычайна вузкая).

    • Н. касы.