Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навечна, прысл.

Назаўсёды.

  • Н. ў памяці народнай застануцца героі Айчыннай вайны.

навеяць, ; зак.

  1. Веючы, ачысціць нейкую колькасць збожжа.

    • Н. тону пшаніцы.
  2. Нанесці, прынесці ветрам.

    • Навеяла завіруха гурбы снегу.
  3. Выклікаць у каго-н. пэўны настрой, думкі і пад., прывесці ў пэўны душэўны стан.

    • Н. сум.

|| незак. навейваць, і навяваць, .

навівальны, .

Які служыць для навівання.

  • Н. станок.

навігатар, , м.

Спецыяліст у галіне навігацыі.

|| прым. навігатарскі, .

навігацыя, , ж.

  1. Навука аб ваджэнні суднаў і лятальных апаратаў.

    • Школа навігацыі.
    • Паветраная н.
  2. Суднаходства, мараплаванне, а таксама перыяд года, калі магчыма суднаходства.

    • Адкрыць навігацыю.

|| прым. навігацыйны, .

  • Навігацыйныя прыборы.
  • Н. перыяд.

навідавоку, прысл. (разм.).

Так, што ўсе бачаць.

  • Усё гэта адбывалася н.

навізна, , ж.

Нешта новае ў чым-н.

  • Н. поглядаў.
  • Пачуццё навізны.

навіна, , ж.

  1. Атрыманая нядаўна вестка.

    • Прыемная н.
    • Пачуць многа навін.
  2. Нешта новае, незнаёмае.

    • Н. ў жыцці.
    • Якія навіны? — што новага?

навінка, , ж.

  1. Нешта новае, што нядаўна з’явілася.

    • Навінкі тэхнікі.
    • Кніжныя навінкі.
  2. Тое, што і навіны (у 1 знач.; разм.).

    • Расказаць навінку.

навіслы, .

Які навісае, спускаецца зверху.

  • Навіслыя бровы.
  • Навіслыя хмары.