Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

анішто́, ✂ займ. (разм.).

Зусім нішто.

анія́к, прысл. (разм.).

Ніяк, зусім ніяк.

  • Не магу а. я з табой пагадзіцца.

анія́кі, ✂ (разм.).

Зусім ніякі.

  • Доўга пра яго не было аніякіх звестак.

анкало́гія, ✂, ж.

Медыка-біялагічная навука аб пухлінах, іх распазнаванні і лячэнні.

|| прым. анкалагічны, ✂.

  • А. дыспансэр.

анке́та, ✂, ж.

  1. Апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак пра таго, хто яго запаўняе. Запоўніць анкету.

  2. Збор звестак шляхам атрымання адказаў на пэўныя пытанні (кніжн.).

    • Правесці ў цэху анкету.

|| прым. анкетны, ✂.

анкетава́ць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Сабраць (збіраць) якія-н. звесткі шляхам правядзення анкет (у 2 знач.).

|| зак. праанкетаваць, ✂.

|| наз. анкетаванне, ✂.

анко́лаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па анкалогіі.

ано́д, ✂, м. (спец.).

Дадатны электрод; супрацьл. катод.

|| прым. анодны, ✂.

ано́нс, ✂, м. (кніжн.).

Папярэдняя аб’ява (пра гастролі, спектакль, канцэрт, лекцыю і пад.).

|| прым. анонсны, ✂.

анса́мбль, ✂, м.

  1. Зладжанасць, стройнасць частак адзінага цэлага, а таксама само такое цэлае.

    • Архітэктурны а.
  2. Калектыў, адпаведны склад спевакоў, музыкантаў і пад.

    • А. песні і танца.

|| прым. ансамблевы, ✂.