Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ускруціцца, ✂; зак. (разм.).

Устаць вельмі рана.

  • Чаго ты так рана ўскруціўся?

|| незак. ускручвацца, ✂.

ускрыкнуць, ✂; зак. (разм.).

Нечакана і адрывіста крыкнуць.

  • Радасна ў.

|| незак. ускрыкваць, ✂.

|| наз. ускрык, ✂.

уславіць, ✂; зак.

Праславіць, усхваліць, апець.

  • У. свой народ.

|| незак. услаўляць, ✂.

услаць, ✂; зак.

Сцелячы што-н., пакрыць усю паверхню; заняць сабою ўсю паверхню.

  • У падлогу дыванамі.
  • Лісце ўслала дол.

|| незак. усцілаць, ✂.

|| наз. усціланне, ✂.

услед

  1. прыназ. і прыназ. Па слядах каго-н, чаго-н., непасрэдна за кім-, чым-н.

    • Ісці ў.
    • Глядзець у. цягніку.
  2. прысл. Наўздагон за кім-н.

    • Крыкнуць у.

услон, ✂, м.

Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце.

|| памянш. услончык, ✂.

услухвацца, ✂; зак.

Уважліва прыслухацца, стараючыся пачуць, зразумець што-н.

  • У ў гаворку.

|| незак. услухоўвацца, ✂.

услых, прысл.

Так, што чутно іншым, уголас.

  • Чытаць у.

усляпую, прысл.

Нічога не бачачы; наўгад.

  • Страляць у.

усмаглы, ✂ і усмяглы, ✂.

  1. Зняможаны ад смагі.

  2. Перасохлы ад недахопу вільгаці.

    • Усмаглыя губы.