Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

укол, , м.

  1. гл. укалоць.

  2. Тое, што і ін’екцыя.

    • Зрабіць у. хвораму.

укормлены, .

Сыты, адкормлены.

  • Укормленая свіння.

|| наз. укормленасць, .

  • Мяса сярэдняй укормленасці.

укос, , м.

  1. Касьба, кашэнне.

  2. Колькасць скошанай травы, сена.

    • Першы ў.
    • Вялікі ў.

украінцы, , м.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Украіны.

|| ж. украінка, .

|| прым. украінскі, .

украпаць, ; зак.

  1. Пырскаючы, зрабіць крапіны ў чым-н. (спец.).

  2. (часцей у форме дзеепрым. зал. пр.), перан. Унесці, уключыць у склад чаго-н. як устаўку, дадатак да асноўнага.

    • У лесастэпе сярод стэпавай расліннасці ўкрапаны невялікія ляскі.

|| незак. украпваць, .

|| наз. украпванне, .

украса, , ж.

  1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.

    • Абновы і ўкрасы.
  2. перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.

    • Дубовы гай — у. наваколля.
    • Гэты студэнт — у. курса.

украсціся, ; зак.

  1. Выпадкова паявіўшыся, застацца незаўважаным.

    • У тэкст укралася памылка.
  2. Непрыкметна паявіцца дзе-н., пранікнуць куды-н.

    • У душу ўкраўся страх.

|| незак. украдвацца, .

укругавую, прысл.

У кругавым напрамку.

  • Чарка пайшла ў.

укрутую, прысл.

Крута, да цвёрдага стану (пра спосаб варкі яек).

  • Яйкі варылі ў.

укруціцца, ; зак.

  1. Захутацца ў што-н., абматацца чым-н.

    • У. ў коўдру.
  2. Круцячыся, наматацца на што-н.

    • Лейцы ўкруціліся ў кола.

|| незак. укручвацца, .