Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

натураліст, ✂, м.

  1. Той, хто вывучае, даследуе прыроду.

    • Гурток юных натуралістаў.
  2. Паслядоўнік натуралізму.

натуральны, ✂.

  1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.

    • Натуральныя ўмовы.
  2. Абумоўлены законамі прыроды.

    • Партрэт у натуральную велічыню.
  3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны.

    • Н. імунітэт.
  4. Сапраўдны, прыродны; проціл. штучны.

    • Н. шоўк.
  5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны.

    • Натуральная велічыня прадмета.
  6. Нармальны, звычайны.

    • Н. выгляд.
  7. Які атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.).

    • Натуральная аплата.

○

  • Натуральная гаспадарка (спец.) — гаспадарка, у якой прадукты працы вырабляюцца для задавальнення патрэб толькі саміх вытворцаў.

  • Натуральны рад (спец.) — бесканечная паслядоўнасць 1, 2, 3, 4, 5,... , што складаецца з цэлых дадатных лікаў, размешчаных па парадку іх узрастання.

|| наз. натуральнасць, ✂.

натурфіласофія, ✂, ж.

Агульная назва існаваўшых да 19 ст. філасофскіх вучэнняў аб прыродзе, якія грунтаваліся не на доследных даных навук, а на абстрактных філасофскіх прынцыпах.

|| прым. натурфіласофскі, ✂.

натуршчык, ✂, м.

Чалавек, які пазіруе перад мастаком, скульптарам.

|| ж. натуршчыца, ✂.

натурысты, ✂.

Наравісты, упарты.

  • Н. конь.

натурыцца, ✂; незак.

Наравіцца, упірацца, упарціцца.

натхненне, ✂, н.

  1. Стан творчага ўздыму.

    • Плённа пішацца ў хвіліны натхнення.
  2. Душэўны ўздым, захапленне.

    • Гаварыць з натхненнем.

натхніцца, ✂; зак.

Адчуць натхненне; прыйсці ў стан душэўнага ўздыму.

|| незак. натхняцца, ✂.

натхніць, ✂; зак.

  1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым.

    • Н. на напісанне верша.
  2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх-н. дзеянняў.

    • Н. на подзвіг.

|| незак. натхняць, ✂.

натыкаць, ✂; зак.

  1. Уваткнуць што-н. у якой-н. колькасці.

    • Н. іголак у падушачку.
  2. Расставіць, размясціць дзе-н. (разм.).

    • Н. сцяжкоў на карце.
  3. і што. Накалоць (разм.).

    • Н. слівы перад варкай.

|| незак. натыкаць, ✂.