натуральны, .

  1. Уласцівы прыродзе, створаны прыродай; не штучны.

    • Натуральныя ўмовы.
  2. Абумоўлены законамі прыроды.

    • Партрэт у натуральную велічыню.
  3. Які існуе ад прыроды, прыроджаны.

    • Н. імунітэт.
  4. Сапраўдны, прыродны; проціл. штучны.

    • Н. шоўк.
  5. Які адпавядае рэчаіснасці; сапраўдны.

    • Натуральная велічыня прадмета.
  6. Нармальны, звычайны.

    • Н. выгляд.
  7. Які атрымліваецца, аплачваецца натурай (у 4 знач.).

    • Натуральная аплата.

  • Натуральная гаспадарка (спец.) — гаспадарка, у якой прадукты працы вырабляюцца для задавальнення патрэб толькі саміх вытворцаў.

  • Натуральны рад (спец.) — бесканечная паслядоўнасць 1, 2, 3, 4, 5,... , што складаецца з цэлых дадатных лікаў, размешчаных па парадку іх узрастання.

|| наз. натуральнасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)