Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наскокам, прысл.

З разгону, хутка, а таксама наездам, мімаходам.

  • Бываць на ўчастку н.

наскочыць, ; зак.

  1. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

    • Н. на плот.
  2. Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

    • Мядзведзь наскочыў на чалавека.
  3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

    • Наскочылі партызаны з лесу.
    • Наскочыў мароз (перан.).
  4. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

    • А тут і жніво наскочыла.

наскрозь, прысл.

  1. Праз усю таўшчыню чаго-н.

    • Прамокнуць н.
    • Бачыць каго-н. н. (перан. вельмі добра ведаць каго-н.).
  2. перан. Поўнасцю, цалкам.

    • Лес н. апавіты змрокам.

наскрэбці, ; зак.

  1. Скрабучы, сабраць або набраць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. мукі.
    • Н. грошай (перан. з цяжкасцю сабраць, набраць; разм.).
  2. Начысціць, скрабучы (пра моркву, буракі і пад.).

    • Н. бульбы на вячэру.

|| незак. наскрабаць, .

наскубці, ; зак.

  1. чаго. Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці.

    • Н. сена.
    • Н. пер’я на падушку.
  2. Нацягаць, натузаць (разм.).

    • Н. за валасы.

|| незак. наскубаць, і наскубваць, .

наскурнік, , м.

Від кароставага кляшча, які паразітуе на скуры жывёлы.

наскурны, .

Які знаходзіцца, праяўляецца на скуры.

  • Н. сып.

наслаіць, ; зак.

  1. Накласці слаямі.

    • Н. цеста.
  2. Падзяліць на слаі нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. слюды.

|| незак. наслойваць, .

|| наз. наслаенне, і наслойванне, .

насланне, , н.

Паводле забабонных уяўленняў: тое, што падказана «нячыстай сілай» з мэтай спакусіць; напасць.

  • Што за н.!

наслаць1, ; зак.

  1. Прыслаць у нейкай колькасці.

    • Н. падарункаў.
  2. што і чаго. Напусціць на каго-н. няшчасце, бяду і пад.

    • Н. хваробу.

|| незак. насылаць, .