Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

народ, , м.

  1. Усё насельніцтва пэўнай дзяржавы, жыхары краіны.

    • Н. Беларусі.
  2. Працоўная маса насельніцтва той ці іншай краіны.

    • Просты н.
    • Выхадцы з народа.
  3. Розныя формы гістарычных супольнасцей (племя, народнасць, нацыя).

    • Беларускі н.
  4. -у, толькі адз. Вялікая група людзей.

    • На мітынг прыйшло многа народу.

|| прым. народны, .

  • Народная творчасць.

народазнаўства, , н.

Сістэма навук, якія вывучаюць культуру і быт народаў, этнаграфія.

|| прым. народазнаўчы, .

народанасельніцтва, , н.

Насельніцтва краіны, якой-н. тэрыторыі.

народаўладдзе, , н.

Улада народа, дэмакратыя.

  • Саветы — органы народаўладдзя.

народнагаспадарчы, .

Які мае адносіны да народнай гаспадаркі.

  • Н. план.
  • Прадпрыемства народнагаспадарчага значэння.

народнасць, , ж.

  1. гл. народны.

  2. Устойлівая супольнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця, якая папярэднічае нацыі.

    • Паўночныя народнасці.
  3. Нацыянальная, народная (у 3 знач.) самабытнасць.

    • Н. паэзіі Янкі Купалы.

народнік, , м.

Паслядоўнік народніцтва.

|| ж. народніца, .

|| прым. народніцкі, .

народніцтва, , н.

Грамадска-палітычны рух у Расіі ў другой палове 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і імкнуўся цераз яе ажыццявіць ідэі сялянскай дэмакратыі і пераходу да сацыялізму, мінуючы капіталізм.

|| прым. народніцкі, .

народны, .

  1. гл. народ.

  2. Які належыць усяму народу, дзяржаўны.

    • Народная інтэлігенцыя.
    • Народная гаспадарка
  3. Цесна звязаны з народам, уласцівы духу народа, яго культуры, светапогляду.

    • Народная паэзія.
  4. У назвах некаторых устаноў, арганізацый, пасад: выбраны народам, які ажыццяўляецца прадстаўнікамі народа.

    • Н. суд.
    • Н. кантроль.
  5. У складзе ганаровых званняў, якія надаюцца дзеячам культуры.

    • Н. паэт.
    • Н. мастак.
    • Н. настаўнік.

|| наз. народнасць, .

нарокам, прысл. (разм.).

Жартам, не ўсур’ёз.

  • Я н. так сказаў.