Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наваяваць, ✂; зак. (разм.).

Паваяваць некаторы час.

  • З такой зброяй доўга не наваюеш.

наваяўлены, ✂ (іран.).

Які ўпершыню дзе-н. з’явіўся, праявіў сябе.

  • Н. лідэр.

|| наз. наваяўленасць, ✂.

наведацца, ✂; зак.

Зайсці, заехаць да каго-н., куды-н., пабываць дзе-н.

  • Наведайся да нас.

|| незак. наведвацца, ✂.

наведаць, ✂; зак.

Пабываць дзе-н. у каго-н., прыйсці або прыехаць куды-н., да каго-н.

  • Н. родных.
  • Н. хворага.

|| незак. наведваць, ✂.

|| наз. наведванне, ✂.

наведвальнік, ✂, м.

Той, хто наведаў або наведвае каго-, што-н.

  • Пастаянны н. бібліятэкі.

|| ж. наведвальніца, ✂.

|| прым. наведвальніцкі, ✂.

наведванне, ✂, н.

  1. гл. наведаць.

  2. Колькасць наведванняў.

    • Добрае н. заняткаў.

навезці, ✂; зак.

Прывезці ў вялікай колькасці.

  • Н. розных падарункаў.

|| незак. навозіць, ✂.

навек і навекі, прысл.

Назаўсёды, на ўсё жыццё.

  • Бывай навекі!
  • Навек разам!

навела​1, ✂, ж.

Невялікае апавяданне з незвычайным і строгім сюжэтам, з яснай кампазіцыяй.

  • Навелы Якуба Коласа.

|| прым. навелістычны, ✂.

навела​2, ✂, ж. (спец.).

Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад.

  • Падатковыя навелы.