Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

атрэ́сці, ✂; зак.

Трасучы, ачысціць, зняць што-н. і абкалаціць, абабіць.

  • А. снег з ботаў.
  • А. яблыню.
  • Атрасуць свой сон лясы (перан.).

|| незак. атрасаць, ✂.

атрэ́сціся, ✂; зак.

Вытрасаючы што-н., ачысціцца ад чаго-н.

  • А. ад пылу.

|| незак. атрасацца, ✂.

ату́, выкл. (спец.).

Каманда сабакам на паляванні, якая азначае: бяры, лаві, хапай.

  • Ату яго!

атулі́цца, ✂; зак.

  1. Ахінуцца, агарнуцца з усіх бакоў.

    • А. хусткай.
  2. перан. Абвалачыся тым, што сцелецца.

    • Сівым туманам атулілася балота.

|| незак. атуляцца, ✂ і атульвацца, ✂.

атулі́ць, ✂; зак.

  1. Ахінуць, агарнуць з усіх бакоў.

    • А. коўдраю.
  2. перан. Абвалачы чым-н.

    • Цішыня атуліла вёску.

|| незак. атуляць, ✂ і атульваць, ✂.

атупе́лы, ✂ (разм.).

Які страціў здольнасць разумець што-н., разважаць.

  • Атупелая галава.

|| наз. атупеласць, ✂.

атуха́ць, ✂; незак.

Тое, што і тухнуць.

  • Агонь атухае.
  • Атухаюць сілы (перан.).

атынко́ўка, ✂, ж.

  1. Тое, што і тынк.

  2. Тое, што і тынкоўка.

атынко́ўшчык, ✂, м.

Тое, што і тынкоўшчык.

|| ж. атынкоўшчыца, ✂.

атэі́зм, ✂, м.

Адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў; бязбожжа.

|| прым. атэістычны, ✂.