Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

алкагалі́зм, ✂, м.

  1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі.

    • Лячэнне ад алкагалізму.
  2. Тое, што і п’янства.

    • Барацьба з алкагалізмам.

|| прым. алкагалічны, ✂.

алкаго́лік, ✂, м.

Чалавек, які хварэе на алкагалізм, п’яніца.

|| ж. алкагалічка, ✂.

алкаго́ль, ✂, м.

  1. Аднаатамны спірт (спец.).

  2. Наогул віно, спіртныя напіткі.

|| прым. алкагольны, ✂.

алма́з, ✂, м.

  1. Празрысты каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы.

  2. Інструмент для рэзання шкла ў выглядзе вострага куска гэтага каменя, устаўленага ў ручку; шкларэз.

|| прым. алмазны, ✂.

ало́вак, ✂, м.

Тое, што і карандаш.

  • Каляровыя алоўкі.

|| прым. алоўкавы, ✂.

алта́йцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Горна-Алтайскай Рэспублікі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. алтайка, ✂.

|| прым. алтайскі, ✂.

алта́р, ✂, м.

  1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).

  2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні. Прынесці сваё жыццё на а. бацькаўшчыны (перан.высок.).

|| прым. алтарны, ✂.

алфаві́т, ✂, м.

  1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

    • Беларускі а.
  2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

    • Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.
  3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

    • А. уласных імён.

|| прым. алфавітны, ✂.

алхі́мік, ✂, м.

Той, хто займаецца алхіміяй.

алхі́мія, ✂, ж.

Данавуковы напрамак у хіміі: пошукі спосабаў ператварэння простых металаў у каштоўныя пры дапамозе фантастычнага філасофскага каменя.

|| прым. алхімічны, ✂.