Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агло́блі, ✂, ж.

Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.

  • Прымацаваць новыя а.
  • Павярнуць а. (перан. пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты; разм.).

|| прым. аглабельны, ✂.

  • Аглабельная крытыка (перан.).

аглу́хлы, ✂.

Які стаў глухім.

  • А. чалавек.

аглуша́льны, ✂.

Які можа аглушыць, надта моцны.

  • А. выбух.

|| наз. аглушальнасць, ✂.

аглушы́ць, ✂; зак.

  1. гл. глушыць.

  2. Пазбавіць слыху або яснасці слыху.

    • А. выбухам.

|| незак. аглушваць, ✂ і аглушаць, ✂.

агля́д, ✂, м.

  1. гл. агледзець.

  2. Абследаванне якога-н. аб’екта для выяўлення або праверкі яго стану.

    • Медыцынскі а.
    • Тэхнічны а.
  3. Афіцыйнае інспектаванне войск камандаваннем на парадзе.

  4. Грамадская праверка, паказ чаго-н.

    • А. выстаўкі.
  5. Кароткае паведамленне пра з’явы, падзеі, факты, звязаныя паміж сабою.

    • А. творчасці пісьменніка.
    • Міжнародны а.

|| прым. аглядны, ✂.

  • А. артыкул.

агляда́льнік, ✂, м.

Аўтар газетнага, часопіснага і пад. агляду навін за пэўны час.

  • Міжнародны а.
  • Спартыўны а.

|| прым. аглядальніцкі, ✂.

агляда́цца, ✂; незак.

Тое, што і аглядвацца.

агля́двацца, ✂; незак.

  1. гл. аглянуцца.

  2. перан., на каго-што і без дапаўнення. Дзейнічаць асцярожна, з апаскай, звяраючы свае ўчынкі з учынкамі каго-н. і азірацца (разм.).

    • А. на старэйшых.

|| наз. аглядка, ✂.

агля́дка, ✂, ж.

  1. гл. аглядвацца і аглянуцца.

  2. Асцярога ў дзеяннях, увага.

◊

  • Бегчы без аглядкі (разм.) — вельмі хутка.

  • Дзейнічаць з аглядкай — улічваць абставіны.

агля́дчык, ✂, м.

Службовая асоба, якая робіць агляд чаго-н. з мэтай праверкі.

  • А. вагонаў.

|| ж. аглядчыца, ✂.

|| прым. аглядчыцкі, ✂.