Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накрыж, прысл.

Крыжападобна, як крыж.

  • Перавязаць чамадан н.

накрыўка, , ж.

Тое, чым накрываюць што-н. зверху.

  • Н. каструлі.

накрыцца, ; зак.

Пакрыцца, прыкрыцца чым-н. зверху.

  • Н. шынялём.

  • Хвастом накрыцца (разм. неадабр.) — знікнуць, натварыўшы чаго-н.

|| незак. накрывацца, .

накрыць, ; зак.

  1. гл. крыць.

  2. Пакрыць, закрыць чым-н. зверху.

    • Н. машыну брызентам.
    • Н. праціўніка артылерыйскім агнём (перан. папасці ў цэль).
  3. Злавіць, захапіць знянацку на месцы злачынства (разм.).

    • Н. бандытаў.

  • Накрыць (на) стол — падрыхтаваць стол для яды, паставіўшы ўсё неабходнае.

|| незак. накрываць, .

|| наз. накрыванне, .

накрычаць, ; зак.

Насварыцца на каго-н.

  • Н. на свавольніка.

накрэсліць, ; зак.

  1. чаго. Закрэсліць у многіх месцах.

  2. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

  3. што і чаго. Напісаць (разм.).

    • Н. мелам на сцяне.
  4. перан. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

    • Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

накукаваць, ; зак. (разм.).

У народных павер’ях: прадказаць колькасць гадоў жыцця (пра кукаванне зязюлі).

накульгваць, ; незак.

Крыху кульгаць.

  • Н. на адну нагу.

|| наз. накульгванне, .

накупіць, і накупляць, ; зак.

Купіць вялікую колькасць чаго-н.

  • Накупіла рознай драбязы.
  • Накупляў цацак дзецям.

накуродымець, ; зак.

Вылучыць з сябе шмат куродыму, сажы.

  • Лямпа накуродымела.