Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

найграцца, ✂; зак.

Уволю пайграць на якім-н. музычным інструменце.

найграць, ✂; зак.

  1. Перадаць асноўны матыў.

    • Н. мелодыю.
  2. Сыграць для гуказапісу.

    • Н. пласцінку.
  3. Апрацаваць працяглай ігрой.

    • Н. скрыпку.
  4. што і чаго. Атрымаць што-н., многа і доўга іграючы (разм.).

    • Найграў мазалі на пальцах.

найгрыш, ✂, м.

  1. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.

  2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах.

    • Дэкламаваць з найгрышам.
    • Гаварыць шчыра, без найгрышу.

найлепшы, ✂.

Самы лепшы.

  • Н. сябра.

найлягчэйшы, ✂.

Самы лёгкі.

  • Найлягчэйшая вага.

наймальнік, ✂, м.

Асоба, якая наймае каго-, што-н.

|| ж. наймальніца, ✂.

|| прым. наймальніцкі, ✂.

найменне, ✂, н.

Назва, імя.

  • Афіцыйнае н.

найменны, ✂, (спец.).

Названы, абазначаны.

○

  • Найменны лік — лік, пры якім стаіць назва адзінкі вымярэння (напр. 7 кілаграмаў, 5 метраў).

найменш, прысл.

Менш за ўсё.

  • Н. выгадны варыянт.

найменшы, ✂.

Самы малы.

  • Найменшая часцінка.