Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

натужыцца, ; зак.

Напружыць усе сілы.

  • Конь натужыўся.

|| незак. натужвацца, .

натужыць, ; зак.

Тое, што і напружыць (у 1 знач.).

  • Н. мускулы.

|| незак. натужваць, .

натузацца, ; зак. (разм.).

Стаміцца ад цяжкай тузаніны, звязанай з рэзкімі рухамі.

  • Натузаецца за дзень, што рук і ног не чуе.

натузаць, ; зак.

  1. Тузаючы, пакараць.

    • Н. за валасы.
  2. Натрудзіць цяжкай працай (разм.).

    • Н. рукі за дзень.

натупацца, ; зак. (разм.).

Стаміцца ад працяглай хадзьбы.

  • Натупалася за дзень.

натупаць, ; зак. (разм.).

Нарабіць слядоў мокрымі нагамі; наслядзіць.

  • Н. каля печы.

натура, , ж.

  1. Тое, што і прырода (у 1 знач.).

  2. Характар чалавека, тэмперамент.

    • Гэта быў чалавек вясёлай натуры.
  3. Тое, што існуе ў рэчаіснасці, натуральныя абставіны ў адрозненне ад адлюстраванага мастаком, пісьменнікам.

    • Маляваць з натуры і натуру.
  4. Тое, што і натуршчык (спец.).

  5. Тавары, прадукты як плацежны сродак замест грошай.

    • Разлічвацца натурай.

|| прым. натурны, .

  • Натурная здымка.
  • Н. клас (дзе малююць з натуршчыкаў).

натуралізавацца, ; зак. і незак. (кніжн.).

Прыняць (прымаць) грамадзянства чужой краіны.

|| наз. натуралізацыя, .

натуралізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Даць (даваць) правы грамадзянства (чужаземцу).

|| наз. натуралізацыя, .

натуралізм, , м.

Напрамак у літаратуры і мастацтве, які характарызуецца імкненнем да знешне дакладнага капіравання рэчаіснасці без мастацкіх абагульненняў, ідэйнай ацэнкі таго, што адлюстроўваецца.

|| прым. натуралістычны, .