натура, , ж.

  1. Тое, што і прырода (у 1 знач.).

  2. Характар чалавека, тэмперамент.

    • Гэта быў чалавек вясёлай натуры.
  3. Тое, што існуе ў рэчаіснасці, натуральныя абставіны ў адрозненне ад адлюстраванага мастаком, пісьменнікам.

    • Маляваць з натуры і натуру.
  4. Тое, што і натуршчык (спец.).

  5. Тавары, прадукты як плацежны сродак замест грошай.

    • Разлічвацца натурай.

|| прым. натурны, .

  • Натурная здымка.
  • Н. клас (дзе малююць з натуршчыкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)