Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наглуха, прысл.

  1. Вельмі шчыльна, без адтулін.

    • Н. забіць вокны.
  2. Вельмі моцна, так што нельга пераставіць, перамясціць.

    • Лаўка н. прыбіта да сцяны.

наглушыць, ; зак. (разм.).

Глушачы, налавіць нейкую колькасць рыбы.

наглытацца, ; зак.

  1. Праглынуць у вялікай колькасці.

    • Н. пылу.
    • Н. салёнай вады.
  2. Наесціся чаго-н. недастаткова перажоўваючы (разм.).

    • Н. клёцак.

нагляд, , м.

  1. Назіранне за кім-, чым-н. для аховы, кантролю, вывучэння і г.д.

    • Працаваць пад наглядам старэйшых.
    • Знаходзіцца пад наглядам урачоў.
  2. Догляд, клопат.

    • Дбайны н.
  3. з азначэннем. Група асоб, якая ажыццяўляе назіранні з мэтай аховы, кантролю і г. д.

    • Санітарны н.
    • Апякунскі н.
    • Тэхнічны н.

|| прым. наглядны, .

  • Наглядныя органы.
  • Наглядная інстанцыя (у пракуратуры).

наглядальнік, , м.

Асоба, якая наглядае за кім-, чым-н.

  • Ваенны н.

|| ж. наглядальніца, .

|| прым. наглядальніцкі, .

наглядальны, .

  1. Уважлівы, які ўмее добра назіраць, падмячаць.

    • Н. чалавек.
  2. Які служыць для наглядання за кім-, чым-н.

    • Н. пункт.

|| наз. наглядальнасць, .

нагляданне, , н.

  1. гл. наглядаць.

  2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння разгляду чаго-н., назіранняў над чым-н.

    • Жыццёвыя назіранні.

наглядаць, ; незак.

  1. каго-што, за кім-чым, з дадан. сказам і без дапаўнення. Уважліва сачыць вачыма за кім-, чым-н.

    • Н. зацьменне сонца.
    • Н. за палётам буслоў.
  2. Вывучаць, даследаваць.

    • Н. за развіццём падзей, што адбываюцца ў грамадстве.
  3. Ажыццяўляць нагляд.

    • Н. за дзецьмі.
    • Н. за парадкам.

|| наз. нагляданне, .

наглядны, .

  1. гл. нагляд.

  2. Заснаваны на паказе таго, што вывучаецца.

    • Н. метад навучання.
    • Наглядныя дапаможнікі.
  3. Пераканаўчы; такі, які можна наглядаць.

    • Н. прыклад.
    • Наглядная агітацыя.

|| наз. нагляднасць, .

наглядчык, , м.

Чалавек, які за кім-, чым-н. наглядае.

  • Турэмны н.

|| ж. наглядчыца, .

|| прым. наглядчыцкі, .