Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

антытэ́зіс, ✂, м. (кніжн.).

У логіцы: суджэнне, якое супрацьпастаўляецца другому суджэнню (тэзісу).

антыфашы́ст, ✂, м.

Вораг фашызму, барацьбіт супраць фашызму.

|| ж. антыфашыстка, ✂.

антыфашы́сцкі, ✂.

Накіраваны супраць фашызму.

  • А. рух.

анты́хрыст, ✂, м.

  1. У хрысціянскай міфалогіі: вораг Хрыста, які нібыта з’явіцца перад так званым «канцом свету».

  2. Ужыв. як лаянкавае слова (разм. уст.).

антыце́лы, ✂, н. (спец.).

Складаныя бялкі — рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных рэчываў і нейтралізуюць іх шкоднае дзеянне.

антыцыкло́н, ✂, м. (спец.).

Зона ўстойлівага павышанага атмасфернага ціску, якая знаходзіцца паміж цыклонамі.

|| прым. антыцыклонны, ✂, антыцыкланічны, ✂ і антыцыкланальны, ✂.

анты́чны, ✂.

Які адносіцца да гісторыі і культуры старажытных грэкаў і рымлян.

  • Антычная літаратура.
  • Антычнае мастацтва.

|| наз. антычнасць, ✂.

антэ́на, ✂, ж.

Частка радыё і тэлевізійнай устаноўкі, якая служыць для выпраменьвання радыёхваль пры перадачы або для іх улоўлівання; ў час прыёму.

  • Тэлевізійная а.

|| прым. антэнны, ✂.