Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

даўгі, ✂.

Тое, што і доўгі.

даўгунец, ✂, м.

Гатунак ільну з доўгім валакном.

даўжнік, ✂, м.

Той, хто ўзяў у доўг, пазычыў у каго-н.

  • Жыве нядрэнна сам і мае многіх даўжнікоў.
  • Лічыце мяне сваім даўжніком (я вельмі вам абавязаны).

|| ж. даўжніца, ✂.

даўжыня, ✂, ж.

  1. Працягласць лініі, плоскасці, цела ў тым кірунку, у якім два крайнія іх пункты найбольш аддалены адзін ад другога.

    • Змераць даўжыню стала.
    • Меры даўжыні.
  2. Адлегласць паміж канцамі чаго-н.

    • Д. вуліцы.
    • Д. ракі.
  3. Працягласць у часе.

    • Д. рабочага дня.

даўжэзны, ✂ (разм.).

  1. Вельмі доўгі (у прасторы).

    • Прайшлі д. шлях.
  2. Вельмі працяглы (у часе).

    • Д. дзень, як цэлы год.

даўжэць, ✂; незак.

Станавіцца больш доўгім.

  • Над вечар цені даўжэюць.
  • Вясной дні даўжэюць.

|| зак. падаўжэць, ✂.

даўка, ✂, ж. (разм.).

Таўкатня, штурханіна.

  • Д. пры ўваходзе.

даўкі, ✂.

Які перасядае ў горле, выклікае аскому.

  • Даўкія грушы.

|| наз. даўкасць, ✂.

даўнасць, ✂, ж.

  1. Аддаленасць у часе якой-н. падзеі.

    • Справа гэта мае вялікую д.
  2. Працяглае існаванне чаго-н.

    • Д. нашага сяброўства.
  3. Тэрмін, пасля якога набываецца або траціцца якое-н. права (спец.).

    • Іскавая д.
    • Тэрмін даўнасці мінуў.

|| прым. даўнасны, ✂.

даўней, прысл.

У старыя часы, у далёкім мінулым.

  • Д. людзі хадзілі ў саматканым адзенні.