даўнасць, , ж.

  1. Аддаленасць у часе якой-н. падзеі.

    • Справа гэта мае вялікую д.
  2. Працяглае існаванне чаго-н.

    • Д. нашага сяброўства.
  3. Тэрмін, пасля якога набываецца або траціцца якое-н. права (спец.).

    • Іскавая д.
    • Тэрмін даўнасці мінуў.

|| прым. даўнасны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)