Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

датычная, ✂, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, што мае агульны пункт з крывой, але не перасякае яе ў блізкім месцы ад гэтага пункта.

  • Правесці датычную да акружнасці.

датычны, ✂.

Прыналежны да чаго-н., які мае пэўнае дачыненне да нейкай справы.

  • Д. да музыкі чалавек.
  • Асобы, датычныя да злачынства.

|| наз. датычнасць, ✂.

датычыцца, ✂; незак.

Мець дачыненне да каго-, чаго-н.

  • Справа датычылася прысутных.
  • Гэта вас не датычыцца.

датэрміновы, ✂.

Які выконваецца раней устаноўленага тэрміну.

  • Датэрміновае заканчэнне будоўлі.
  • Датэрмінова (прысл.) здаць экзамены.

даўбешка, ✂, ж.

  1. Круглае палена з патончаным канцом-дзяржаннем для расколвання, убівання чаго-н. у што-н.; невялікая доўбня.

    • Увагнаў калок даўбешкай.
    • Даўбешкамі забівалі палі.
  2. перан. Пра тупога, няздольнага чалавека (разм. лаянк.).

    • Д. часам пост займае немалы.

даўга...

Першая частка складаных слоў са знач. працяглы ў часе і вялікі па даўжыні; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. даўгавечны, даўганосы.

даўгаваты, ✂.

  1. Некалькі даўжэйшы за нармальны.

    • Плашч яму д.
  2. Не круглы на выгляд, прадаўгаваты (разм.).

    • Твар у хлопца д.

даўгавечны, ✂.

  1. Здольны жыць доўгі час.

    • Гэта была сям’я даўгавечных.
    • Дуб — даўгавечнае дрэва.
  2. Разлічаны на доўгі час існавання, моцны.

    • Надзейны і д. самазвал.

|| наз. даўгавечнасць, ✂.

даўгавечны, ✂, м. (разм.).

Той, хто доўга жыве.

|| ж. даўгавечніца, ✂.

даўгагрывы, ✂.

З доўгай грывай (пра коней).

  • Даўгагрывыя коні.