Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усё-такі, часц. і злуч. уступальны. (разм.).

Тым не менш, нягледзячы на што-н.

  • Я многа пражыў на свеце, а ў. такое бачу ўпершыню.
  • У. ты не паехаў.

ускалупнуць, ✂ і ускалупіць, ✂; зак.

Калупнуўшы, прыўзняць знізу.

|| незак. ускалупліваць, ✂ і ускалупваць, ✂.

ускалыхнуцца, ✂; зак.

  1. Пачаць калыхацца.

    • Ад ветру ўскалыхнулася возера.
  2. перан. Прыйсці ў рух, у хваляванне, пачаць праяўляць дзейнасць.

    • Народ ускалыхнуўся.

ускалыхнуць, ✂; зак.

  1. Прымусіць калыхацца.

    • Вецер ускалыхнуў лісце.
  2. перан. Прывесці ў рух, абудзіць да дзейнасці, усхваляваць.

    • Страшныя чуткі ўскалыхнулі сяло.

ускапаць, ✂; зак.

Капаючы, узрыхліць.

  • У. агарод.

|| незак. ускопваць, ✂.

|| наз. ускопванне, ✂.

ускварыцца, ✂; зак.

  1. Саскварыцца да поўнай гатоўнасці.

    • Сала добра ўскварылася.
  2. Скварачыся, зменшыцца ў вазе, аб’ёме.

    • Сала ўскварылася, і паявілася свабоднае месца на патэльні.

|| зак. ускварвацца, ✂.

ускварыць, ✂; зак.

Саскварыць да поўнай гатоўнасці.

  • У. сала.

|| незак. ускварваць, ✂.

|| наз. ускварванне, ✂.

ускідаць, ✂; зак.

Кідаючы, ускласці на верх чаго-н. усё, многае.

  • У. сена на вышкі.

ускінуць, ✂; зак.

  1. Рэзка ўзняць уверх.

    • У. сцяг над калонай.
    • У. галаву.
    • У. вочы на каго-н. (хутка глянуць).
  2. Падняўшы ўверх, кінуць.

    • У. граблі на воз.
    • У. рукзак на плячо.
  3. Надзець, накінуць на сябе (разм.).

    • У. хустку на плечы.

|| незак. ускідаць, ✂ і ускідваць, ✂.

ускладніцца, ✂; зак.

Стаць больш або надта складаным.

  • Сітуацыя ўскладнілася.

|| незак. ускладняцца, ✂.