Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

начыніць, ✂; зак.

  1. што-чым. Напоўніць, набіць унутранасць чаго-н.

    • Н. піражкі мясам.
  2. чаго. Прыгатаваць такім спосабам у нейкай колькасці.

    • Н. кабачкоў.

|| незак. начыняць, ✂.

|| наз. начынка, ✂.

начынка, ✂, ж.

  1. гл. начыніць.

  2. Тое, чым начынены пірагі, цукеркі і пад.

    • Пірог з начынкай.

|| прым. начыначны, ✂.

начынне, ✂, н., зб.

  1. Набор прадметаў, інструментаў для выканання якой-н. работы.

    • Н. кузні.
  2. Сукупнасць прадметаў хатняга, гаспадарчага і пад. ужытку.

начыркаць, ✂; зак. (разм.).

Напісаць хутка або нядбайна.

начыста, прысл.

  1. Чыста, без памарак.

    • Перапісаць н.
  2. Цалкам, поўнасцю.

    • Спаліць усё н.

начыстату, прысл. (разм.).

Тое, што і начыстую (у 2 знач.).

начыстую, прысл. (разм.).

  1. Цалкам; начыста.

    • Лён вымалочваецца н.
  2. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра.

    • Гаварыць н.

начысціцца, ✂; зак.

Старанна пачысціць на сабе вопратку, абутак.

|| незак. начышчацца, ✂.

начысціць, ✂; зак.

  1. Старанна вычысціць.

    • Н. медалі.
  2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць.

    • Н. бульбы.

|| незак. начышчаць, ✂.

начытаны, ✂.

Які набыў грунтоўныя веды ў выніку чытання.

  • Н. студэнт.

|| наз. начытанасць, ✂.