Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насеннявод, , м.

Спецыяліст па насенняводству.

насенняводства, , н.

Галіна раслінаводства, якая займаецца развядзеннем насенных раслін.

|| прым. насенняводчы, .

насесці1, ; зак.

Сесці куды-н., на што-н. у вялікай колькасці.

  • У вагон насела многа людзей.

|| незак. насядаць, .

насесці2, ; зак.

  1. Асядаючы на чым-н., пакрыць сабою.

    • Насеў пыл.
  2. Напаўшы, наваліцца з сілай.

    • Удвух населі на аднаго.
  3. перан., на каго (што). Звярнуцца з настойлівымі просьбамі, патрабаваннямі (разм.).

    • Супрацоўнікі населі на кіраўніцтва са сваімі патрабаваннямі.

|| незак. насядаць, .

насечка, , ж.

  1. гл. насячы.

  2. Зарубка, нарэзка, узор на металічнай (або іншай) паверхні.

    • Шабля з залатой насечкай.

насеяць, ; зак.

  1. Пасеяць у нейкай колькасці.

    • Н. жыта.
  2. Прасеяць нейкую колькасць.

    • Н. мукі.

|| незак. насейваць, і насяваць, .

насёрбацца, ; зак. (разм.).

Сёрбаючы, наесціся.

  • Н. заціркі.

насілкі, .

Прыстасаванне для пераноскі грузаў або людзей.

  • Санітарныя н.

насілле, , н.

  1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н.

    • Грубае н.
    • Сляды насілля на целе.
  2. Прымусовае ўздзеянне на каго-н.

    • Н. над асобай.
  3. Прыцясненне, злоўжыванне сваёй уладай.

    • Барацьба з насіллем.

насілу, прысл.

З вялікімі цяжкасцямі, ледзь-ледзь.

  • Н. падняў мех бульбы.