Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

назойлівы, .

Такі, які назаляе, дакучае.

  • Назойлівыя мухі.
  • Н. дождж (перан.).

|| наз. назойлівасць, .

назола, , м.; , ж., (разм.).

  1. Дакука, назалянне.

  2. Той (тая), хто дакучае.

    • Не чалавек, а н.

назоўнік, , м.

  1. У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае прадмет або апрадмечанае паняцце, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

  2. У матэматыцы: лік у простых дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

|| прым. назоўнікавы, .

назоўны:

  • назоўны склон — склон, які адказвае на пытанні: хто-што?

назубіць, ; зак. (спец.).

Навастрыць, наразаючы або насякаючы зубцы.

  • Н. серп.

|| незак. назубліваць, .

|| наз. назубліванне, .

назубок, прысл. (разм.).

Вельмі добра, на памяць.

  • Вывучыць н.

назусім, прысл. (разм.).

Назаўсёды, зусім.

  • Вярнуцца н.
  • Аддаць н.

называльны, , (спец.).

Які мае адносіны да называння.

  • Называльная функцыя слова.

называцца, ; незак.

  1. гл. назвацца.

  2. Мець якое-н. імя, прозвішча, якую-н. назву.

    • Вёска называецца Малінаўка.
  3. Браць на сябе выкананне якіх-н. абавязкаў, якой-н. справы.

    • Згаджаліся многія, але ніхто першым не называўся.
  4. у знач. пабочн. Зрабіць не так, як хацелася.

    • Пры сустрэчы штосьці буркнуў, называецца, прывітаўся.

  • Што называецца, у знач. пабочн. (разм.) — як кажуць, як прынята гаварыць.

назыўны, :

  • назыўны сказ — аднасастаўны сказ, у якім галоўны член выражаны формай назоўнага склону назоўніка.