Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навальніца, ✂, ж.

  1. Атмасферная з’ява — дождж з громам і маланкай.

    • Ліпеньскія навальніцы.
    • Ваенная н. (перан. грозныя падзеі).
  2. перан. Бяда, небяспека.

|| прым. навальнічны, ✂.

наваляцца, ✂; зак. (разм.).

Уволю, многа паваляцца.

  • Н. ў духмяным сене.

наваляць, ✂; зак. (разм.).

Паваліць многа чаго-н.

  • Н. лесу.

навамодны, ✂.

Які адпавядае новай апошняй модзе.

  • Навамодная сукенка.

навар, ✂, м.

  1. Вадкасць, насычаная рэчывамі тых прадуктаў, што ў ёй варацца, а таксама тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы.

    • Боршч з наварам.
  2. перан. Прыбытак, выгада ад чаго-н.

    • Вялікага навару тут не атрымаеш.

наваражыць, ✂; зак. (разм.).

Варожачы, прадказаць.

  • Варажбітка наваражыла мне розных здарэнняў.

наварны, ✂, (спец.).

Прымацаваны наварваннем.

  • Наварная вось.

наварочаць, ✂; зак.

  1. Абярнуць, паваліць на бок вялікую колькасць чаго-н.

    • Буран наварочаў многа дрэў.
  2. Накідаць у вялікай колькасці (разм.).

    • Н. кучу камення.
  3. Наваліць чаго-н. без парадку.

    • Н. горы зямлі.

|| незак. наварочваць, ✂.

наварсаваць, ✂; зак.

Зрабіць варсістым.

наварысты, ✂.

З густым наварам.

  • Н. боршч.

|| наз. наварыстасць, ✂.