Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наблукацца, ✂; зак. (разм.).

Многа паблукаць.

  • Н. па лесе.

наблытаць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Заблытаць, пераблытаць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. нітак.
  2. Дапусціць блытаніну, нарабіць памылак.

    • Н. у вылічэннях.

набожны, ✂.

Які верыць у бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады.

  • Н. чалавек.

|| наз. набожнасць, ✂.

набой, ✂, м.

Зарад пораху са шротам або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам.

  • Праверыць н.

|| прым. набойны, ✂.

набойка, ✂, ж.

  1. Ніжні слой абцаса.

    • Поліурэтанавыя набойкі.
  2. Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас або насок абутку.

    • Чаравікі з жалезнымі набойкамі.

|| прым. набоечны, ✂.

набок, прысл.

  1. На адзін бок, набакір.

    • Валасы зачасаны н.
  2. у знач. вык. Прэч з дарогі.

    • Набок! — крычаў шафёр.

набор, ✂, м.

  1. гл. набраць.

  2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння.

    • Н.інструментаў.
    • Н. слоў (перан. спалучэнне слоў без усякага сэнсу, бяссэнсіца).
  3. Друкарскія літары, што перадаюць які-н. тэкст.

    • Рассыпаць н.
  4. Аздабленне з металічных прадметаў на вупражы (спец.).

|| прым. наборны, ✂.

  • Н. цэх.

наборшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па друкарскаму набору.

|| ж. наборшчыца, ✂.

|| прым. наборшчыцкі, ✂.

набоўтаць, ✂; зак. (разм.).

Боўтаючы, рашчыніць, замяшаць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. цеста на бліны.

|| незак. набоўтваць, ✂.

набраклы, ✂.

  1. Які павялічыўся ў аб’ёме ад вільгаці, вадкасці.

    • Набраклыя дзверы.
  2. Тое, што і набухлы.