Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дарожка, , ж.

  1. гл. дарога.

  2. Прызначаная для хадзьбы вузкая дарога ў садах, парках і пад.

    • Пасыпаць дарожкі пяском.
  3. Тое, што і сцежка.

    • Лясная д.
  4. У спартыўных збудаваннях, на аэрадромах: спецыяльна ўстроеная дыстанцыя (для бегу, плавання, узлёту).

    • Бегавая д.
    • Водная д.
    • Узлётная д.
  5. Вузкі доўгі дыван, а таксама вузкі доўгі абрус.

    • Паслаць дывановую дарожку.
    • Карункавая д.
  6. Рыбалоўная прылада ў выглядзе доўгага шнура з кручком на канцы.

    • Злавіў шчупака на дарожку.

дарожнік, , м.

Спецыяліст па будаўніцтву, рамонту і эксплуатацыі дарог і гарадскіх вуліц.

|| ж. дарожніца, .

дарослы, .

  1. Які выйшаў з дзіцячага ўзросту, узмужнеў, набыў сталасць.

    • Д. юнак.
  2. наз. Які дасягнуў поўнай сталасці па гадах, паводзінах, дзеяннях.

    • Дарослыя вялі гутарку на прызбе.

|| наз. даросласць, .

дароўны, , (спец.).

  1. Падораны кім-н., атрыманы ў падарак.

    • Д. сервіз.
  2. Які пацвярджае падарунак.

    • Д. надпіс.

  • Дароўная грамата (гіст.) — дакумент, што выдаваўся гасударам або ўрадам, паводле якога вызначаліся правы, ільготы манастырам, саслоўям або прыватным асобам.

дарунак, , м. (разм.).

Тое, што і дар (у 1 знач.).

даручыць, ; зак.

  1. Ускласці на каго-, што-н. выкананне чаго-н.

    • Д. яму праверыць работу.
  2. Даверыць каго-, што-н. чыім-н. клопатам, апецы.

    • Нагляд за дзецьмі даручылі вопытнай няні.

|| незак. даручаць, .

даручэнец, , м.

Службовая асоба, што знаходзіцца пры кіраўніку і выконвае службовыя даручэнні.

даручэнне, , н.

  1. Справа, даручаная каму-н. для выканання.

    • Грамадскае д.
  2. Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць.

    • Атрымаць зарплату па даручэнню.
    гис

дарчы, :

  • дарчая грамата (гіст.) — тое, што і дароўная грамата (гл. дароўны).

дарыльшчык, , м. (кніжн. і афіц.).

Той, хто дорыць што-н., робіць дарэнне.

  • Музейныя набыткі ад дарыльшчыкаў.

|| ж. дарыльшчыца, .