Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дапушчальны, ✂.

Які можна дапусціць; магчымы, дазволены.

  • Дапушчальнае адхіленне.
  • Дапушчальная надбаўка.

|| наз. дапушчальнасць, ✂.

дапытацца, ✂; зак. (разм.).

Распытваючы, даведацца аб кім-, чым-н.

  • Д. ў чалавека, хто ён.
  • Д. праўды.

|| незак. дапытвацца, ✂.

дапытаць, ✂; зак.

Зрабіць допыт.

  • Д. абвінавачанага.

|| незак. дапытваць, ✂.

дапытваны, ✂, м.

Той, у якога робяць допыт.

  • Д. аказаўся невінаваты.

дапытлівы, ✂.

  1. Які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць.

    • Гэта быў д. чалавек.
  2. Праніклівы, здольны многае заўважыць, прадбачыць.

    • Д. розум.
    • Абвесці дапытлівым позіркам пакой.

|| наз. дапытлівасць, ✂.

дап’яна, прысл.

Да поўнага ап’янення.

  • Напаіць д.

дапятроўскі, ✂.

Які адносіцца к перыяду да царавання Пятра

  • Дапятроўская эпоха.

дапяць, ✂; зак. (разм.).

  1. да каго-чаго. Дайсці, дабрацца куды-н.

    • Ратуючыся, ён аж да Масквы дапяў.
  2. чаго. Дамагчыся, дасягнуць чаго-н.

    • Галавой наложыць, а свайго дапне.
  3. Зразумець што-н.

    • Слухаў, слухаў, але не адразу дапяў.

|| незак. дапінаць, ✂.

дапячы, ✂; зак.

  1. Скончыць пячы; пекучы, давесці да поўнай гатоўнасці.

    • Д. хлеб.
  2. чаго. Спячы дадаткова.

    • Д. бліноў.
  3. перан., каму і без дапаўнення.

    • Вывесці з раўнавагі, даняць.
    • Сваімі дакорамі і папрокамі ён усім дапёк.

|| незак. дапякаць, ✂.