Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

агенту́ра, , ж.

  1. Разведвальная служба для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы.

  2. зб. Агенты (у 2 знач.).

|| прым. агентурны, .

  • Агентурныя звесткі.

аге́нцтва, , н.

Мясцовае аддзяленне якой-н. установы або прадпрыемства, а таксама ўстанова інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару.

  • Тэлеграфнае а.
  • Транспартнае а.
  • Інфармацыйнае а.

аге́ньчык, , м.

  1. гл. агонь.

  2. Святло ад чаго-н. у выглядзе кропкі.

    • А. папяросы.
    • Вёска заснула: ні аднаго агеньчыка.
  3. перан. Захапленне, запал (разм.).

    • Танцор з агеньчыкам.

агі́да, , ж.

  1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н.

    • Яго п’яны твар выклікаў агіду.
  2. Нягоднік, гадасць лаянк.).

    • Глядзець непрыемна на агіду.

агі́длівы, .

Які выклікае агіду, поўны агіды да каго-, чаго-н.

  • А. чалавек.
  • Агідлівае пачуццё.

|| наз. агідлівасць, .

агі́днік, , м. (лаянк.).

Нягоднік, паганец, брыда.

|| ж. агідніца, .

агі́дны, .

Які выклікае агіду (у 1 знач.); вельмі дрэнны, брыдкі, гадкі.

  • А. пах.
  • А. ўчынак.
  • А. чалавек.

|| наз. агіднасць, .

  • Кожная а. павінна сваю прыстойнасць мець (прыказка).

агіна́цца, ; незак. (разм.).

Ухіляцца ад чаго-н. і туляцца, гультаяваць.

  • Адзін працуе, а другі агінаецца.

агіт...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае слову агітацыйны, напр. агітбрыгада, агіткалектыў, агітпункт.

агітава́ць, ; незак.

  1. Займацца агітацыяй (у 2 знач.).

    • А. за кандыдата ў дэпутаты.
  2. Пераконваць у чым-н., схіляць да чаго-н., угаворваць (разм.).

    • А. сябра ісці па ягады.

|| зак. сагітаваць, .

|| наз. агітацыя, .