Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дароўны, , (спец.).

  1. Падораны кім-н., атрыманы ў падарак.

    • Д. сервіз.
  2. Які пацвярджае падарунак.

    • Д. надпіс.

  • Дароўная грамата (гіст.) — дакумент, што выдаваўся гасударам або ўрадам, паводле якога вызначаліся правы, ільготы манастырам, саслоўям або прыватным асобам.

дарунак, , м. (разм.).

Тое, што і дар (у 1 знач.).

даручыць, ; зак.

  1. Ускласці на каго-, што-н. выкананне чаго-н.

    • Д. яму праверыць работу.
  2. Даверыць каго-, што-н. чыім-н. клопатам, апецы.

    • Нагляд за дзецьмі даручылі вопытнай няні.

|| незак. даручаць, .

даручэнец, , м.

Службовая асоба, што знаходзіцца пры кіраўніку і выконвае службовыя даручэнні.

даручэнне, , н.

  1. Справа, даручаная каму-н. для выканання.

    • Грамадскае д.
  2. Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць.

    • Атрымаць зарплату па даручэнню.
    гис

дарчы, :

  • дарчая грамата (гіст.) — тое, што і дароўная грамата (гл. дароўны).

дарыльшчык, , м. (кніжн. і афіц.).

Той, хто дорыць што-н., робіць дарэнне.

  • Музейныя набыткі ад дарыльшчыкаў.

|| ж. дарыльшчыца, .

дарысаваць, ; зак.

  1. Скончыць рысаваць што-н.

    • Д. партрэт.
  2. перан. Закончыць стварэнне вобразаў каго-, чаго-н.

    • Д. вобраз дзеда Талаша.

|| незак. дарысоўваць, .

|| наз. дарысоўка, .

дарыць, ; незак.

  1. каму-чаму каго-што. Даваць у якасці падарунка, аддаваць бязвыплатна, дармова.

    • Д. кветкі.
  2. перан., каго (што) чым. Узнагароджваць.

    • Д. сваёй увагай.

|| зак. падарыць, .

дарэвалюцыйны, .

  1. Той, што быў да рэвалюцыі.

    • Д. перыяд.
  2. Тое, што і дакастрычніцкі.