Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дапаласкацца, ; зак.

Канчаткова, поўнасцю выпаласкацца.

дапамагчы, ; зак.

  1. Аказаць дапамогу ў чым-н.

    • Д. ў рабоце.
    • Д. распрануцца.
  2. каму. Падтрымаць матэрыяльнымі сродкамі.

    • Д. грашамі.
    • Д. будаўнічымі матэрыяламі.
  3. Даць жаданы вынік.

    • Лякарства дапамагло.
  4. каму. З’явіцца сродкам для дасягнення мэты.

    • Компас дапамог зарыентавацца ў лесе.

  • Дапамагчы гору (разм.) — выратаваць з цяжкага становішча.

|| незак. дапамагаць, .

дапамога, , ж.

  1. Садзейнічанне каму-н. у чым-н.

    • Д. бацькам у малацьбе.
  2. Матэрыяльная падтрымка.

    • Грашовая д.
    • Выходная д.
  3. Садзейнічанне ў палягчэнні пакут.

    • Медыцынская д.

  • Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

  • Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеўшаму да прыбыцця доктара.

  • Хуткая дапамога —
    1. сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;
    2. спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая прыбывае па выкліку з адпаведным урачом-спецыялістам.

дапаможнік, , м.

Кніга для навучання па якім-н. асобным прадмеце.

  • Д. па фізіцы.
  • Д. па гісторыі Беларусі.

дапаможны, .

  1. Прызначаны для дапамогі каму-, чаму-н.; падсобны.

    • Д. матэрыял.
  2. Неасноўны, дадатковы.

    • Д. цэх.
    • Дапаможная гаспадарка.

  • Дапаможны дзеяслоў — асабовая форма дзеяслова, што ўжываецца для выражэння складаных дзеяслоўных форм (буду чытаць) або састаўнога выказніка (ён быў настаўнікам).

дапасаванне, , н.

Від сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тым жа родзе, ліку, склоне або асобе, напр.: новы дом, новая хата; я пішу, ты пішаш.

дапасаваны, .

Звязаны граматычнай сувяззю дапасавання.

  • Дапасаванае азначэнне.

дапасаваць, ; зак.

  1. Падагнаць, прыладзіць разм.).

    • Д. новае тэхнічнае прыстасаванне.
  2. да чаго. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне або асобе, у якім стаіць галоўнае слова.

    • Д. прыметнік да назоўніка.

|| незак. дапасоўваць, .

дапасці, ; зак. (разм.).

  1. да чаго. З прагнасцю дарвацца, накінуцца што-н. жаданае.

    • Д. да вады.
  2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды-н., да якога-н. места.

    • Яго нішто не ўтрымае, ён усюды дападзе.

|| незак. дападаць, .

дапатопны, (разм.).

  1. Вельмі даўні, які нібыта існаваў да міфічнага біблейскага патопу.

    • Дапатопная жывёліна.
  2. Старамодны, устарэлы (жарт. іран.).

    • Д. фасон.
    • У цябе, браце, нейкая дапатопная мэбля.

|| наз. дапатопнасць, .