Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

устояны, ✂.

Які стаў гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў адпаведных умовах.

  • Устояная наліўка.

устояць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і устаяць.

|| незак. устойваць, ✂.

устроіцца, ✂; зак.

  1. Уладкавацца, паступіць куды-н. (на работу).

    • У. на фабрыку.
  2. Размясціцца дзе-н.; наладзіць сваё жыццё ў якім-н. месцы.

    • У. спаць на канапе.
    • У. на кватэру.

|| незак. устройвацца, ✂.

устроіць, ✂; зак.

  1. Наладзіць, зрабіць, арганізаваць што-н.

    • У. ілюмінацыю.
    • У. аблаву.
    • У. вечарынку.
  2. Учыніць, справіць.

    • У. скандал.
    • У. штуку (зрабіць што-н. недарэчнае, нечаканае; разм.).
  3. Уладкаваць, памясціць куды-н.

    • У. на службу.

|| незак. устройваць, ✂.

|| наз. устройства, ✂.

устройства, ✂, н.

  1. гл. устроіць.

  2. Тэхнічная канструкцыя, прыбор, механізм, прыстасаванне (кніжн.).

    • Транспартнае ў.
    • Рэгулюючае ў.

устрыманы, ✂.

Які ўмее ўстрымлівацца, пазбягае празмернасцей.

|| наз. устрыманасць, ✂.

устрымацца, ✂; зак.

Стрымаць сябе, адмовіцца ад якога-н. дзеяння.

  • У. ад спіртных напіткаў.
  • У. пры галасаванні (не галасаваць ні за, ні супраць).

|| незак. устрымлівацца, ✂.

|| наз. устрыманне, ✂.

уступ​1, ✂, м.

Частка чаго-н., якая ўтварае ступень, выемку.

  • У. катлавана.
  • Уступы гор.

уступ​2, ✂, м.

Пачатковая частка чаго-н., уводзіны да чаго-н.

  • У. да манаграфіі.
  • Аркестравы ў. да оперы.

уступальны, ✂.

У граматыцы: які выражае ўступку, дапушчэнне, процілеглую ўмову.

  • У. злучнік.
  • У. даданы сказ.