Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

успырхнуць, ✂; зак.

Пырхнуўшы, узляцець.

|| незак. успырхваць, ✂.

успыхнуць, ✂; зак.

  1. Раптоўна разгарэцца, загарэцца.

    • Успыхнула запалка.
    • Успыхнуў пажар.
  2. перан. Раптоўна пачацца, узнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні і пад.).

    • Успыхнуў бой.
    • Успыхнула сварка.
  3. перан. Пачырванець (ад хвалявання, збянтэжанасці і пад.).

|| незак. успыхваць, ✂.

|| наз. успышка, ✂.

  • У. бензіну.
  • У. тыфу.