Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нараст, ✂, м. і нарасць, ✂, ж.

  1. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы арганізма.

    • Н. на ствале дрэва.
  2. Тое, што наогул нарасло дзе-н., на чым-н.

    • Лёдавыя нарасты.

|| прым. нарасны, ✂ і нарасцевы, ✂.

нарасхват, прысл.

Наперабой, стараючыся перахапіць у іншых.

  • Дровы купляюць н.

нарасці, ✂; зак.

  1. Вырасці ў нейкай колькасці.

    • Нарасло хмызняку.
  2. Вырасці на паверхні чаго-н.

    • Моху нарасло на страсе.
  3. Сабрацца, павялічыцца (аб працэнтах, грошах і пад.).

    • Нараслі працэнты за год.

|| незак. нарастаць, ✂.

|| наз. нарастанне, ✂.

нарасціць, ✂; зак.

  1. чаго. Вырасціць у нейкай колькасці.

    • Н. кветак.
  2. што і чаго. Вырасціць што-н. на чым-н.

    • Н. мускулы.
  3. Павялічыць у памерах, дабаўляючы што-н.

    • Н. сцяну.

|| незак. нарошчваць, ✂.

|| наз. нарошчванне, ✂ і нарашчэнне, ✂.

нараўне і нароўні, прысл.

На адной лініі, на адной вышыні, глыбіні і пад., з роўнай сілай, скорасцю і г.д.

  • Ляцець нароўні з хмарамі.
  • Жанчыны працуюць нараўне з мужчынамі (у знач. прыназ.: аднолькава з кім-, чым-н., у роўным становішчы).

нарачны, ✂, м.

Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім-н. спешным даручэннем.

  • Паслаць пісьмо нарачным.

нарачоны, ✂.

  1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім.

    • Н. брат.
  2. Жаніх, нявеста.

    • Усе лічылі іх нарачонымі.

нарваць​1, ✂; зак.

  1. Сарваць нейкую колькасць.

    • Н. кветак.
    • Н. букет.
  2. Парваць нейкую колькасць.

    • Н. паперы.
  3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.).

    • Н. ільну.
  4. Нагнаць (пра вецер) (разм.).

    • Вецер нарваў снегу.

|| незак. нарываць, ✂.

нарваць​2, ✂; зак.

Апухнуць і нагнаіцца.

  • Палец нарваў.

|| незак. нарываць, ✂.

нарвежцы, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Нарвегіі.

|| ж. нарвежка, ✂.

|| прым. нарвежскі, ✂.