Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

намераць, ; зак.

  1. Адмераць у якой-н. колькасці.

    • Н. зямлі.
  2. Мераючы, вызначыць колькасць чаго-н.

    • Н. 5 метраў тканіны.

|| незак. намерваць, і намяраць, .

намерзнуцца, ; зак. (разм.).

Пабыўшы доўга на холадзе, вельмі змерзнуць.

  • Н. ў дарозе.

намерзнуць, ; зак.

Замярзаючы, утварыцца, нарасці на паверхні чаго-н. (пра лёд і пад.).

  • Каля калодзежа намерзла (безас.).

|| незак. намярзаць, .

намерыцца, ; зак.

  1. Займець намер што-н. зрабіць.

    • Н. паехаць на экскурсію.
  2. Нацэліцца, замахнуцца.

    • Н. сякерай для ўдару.

|| незак. намервацца, .

намеснік, , м.

  1. Асоба, якая замяняе каго-н.

    • Знайсці сабе намесніка.
  2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка.

    • Н. дырэктара.

|| ж. намесніца, .

|| прым. намесніцкі, .

намесці, ; зак.

  1. Падмятаючы, сабраць у нейкай колькасці.

    • Н. кучу смецця.
  2. Нанесці, надзьмуць ветрам (пра пыл і пад.).

    • Н. гурбы снегу.

|| незак. намятаць, .

наметка, , ж.

Тое, што папярэдне намечана, папярэдні план.

  • Падрыхтаваць наметкі.

намеціць, ; зак.

  1. Абазначыць, ставячы меткі, знакі на чым-н.

    • Н. бялізну.
  2. Абазначыць, ставячы віткі.

    • Н. флажкамі дарогу.
  3. Лёгкімі штрыхамі вызначыць асноўныя контуры чаго-н.

    • Н. план фасада.
  4. Папярэдне вызначыць каго-, што-н. для абрання куды-н.

    • Н. кандыдатуру на пасаду старшыні калгаса.
  5. Задумаць, запланаваць зрабіць што-н.

    • Н. на сераду сход калгаснікаў.

|| незак. намячаць, .

намець, , ж.

Тое, што намецена ветрам (гурбы снегу, пяску і пад.).

  • Снежная н.

намёк, , м.

  1. Слова або жэст, у якіх адкрыта не выказваецца думка, але мяркуецца, што пра яе здагадаюцца.

    • Гаварыць з намёкам.
    • Зразумець н.
  2. Слабая прымета чаго-н.

    • Не было ніякага намёку на дождж (перан.).