Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накасіцца, ; зак. (разм.).

Напрацавацца, стаміцца на касьбе.

  • Н. да дзесятага поту.

накасіць, ; зак.

Косячы, нарыхтаваць якую-н. колькасць травы, сена.

  • Н. воз травы.
  • Н. жывёле сена на зіму.

накасяк, прысл.

Коса, убок ад прамога кірунку.

  • Дарога ішла н.
  • Так-сяк, накасяк, абы не па-людску (прыказка; разм.) — пра хуткую, нядбайную работу.

накат, , м.

  1. гл. накатаць.

  2. Рад бярвёнаў, жэрдак і пад., насланых наверх або пад нізам чаго-н.; насціл.

    • Бліндаж у тры накаты.
  3. Слой фарбы на прыладзе для атрымання адбітку на якой-н. паверхні (на сцяне, паперы і інш.), а таксама ўзор на сценах.

    • Прыгожы н.

|| прым. накатны, .

накатам, прысл.

  1. Коцячы, перамяшчаць што-н. круглае.

    • Грузіць бочкі н.
  2. Па інерцыі, сваім ходам.

    • Машына з узвышша рухалася н.

накатацца, ; зак. (разм.).

Уволю пакатацца на чым-н.

  • Н. на матацыкле.

накатаць, ; зак.

  1. Нанесці на паверхню чаго-н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў.

    • Н. узор.
    • Н. набор.
  2. Хутка або наспех напісаць (разм.).

    • Н. пісьмо.

|| незак. накатваць, .

|| наз. накатванне, .

|| наз. накат, і накатка, .

накаўт, , м.

Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і працягваць бой.

  • Паслаць праціўніка ў н.

накаўтаваць, ; зак. і незак.

У боксе: прывесці (прыводзіць) праціўніка ў стан накаўта.

накаціцца, ; зак.

  1. Коцячыся, наткнуцца, ускаціцца на каго-, што-н.

    • Бочка накацілася на нагу.
  2. Коцячыся, набегчы, пакрыць сабою.

    • Хваля накацілася на бераг.
  3. перан. Нечакана ўзнікнуўшы, ахапіць.

    • Бяда раптоўна накацілася на вёску.

|| незак. накочвацца, .