Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

назіральнасць, , ж.

Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.

  • У мастака добрая н.

назіральнік, , м.

Той, хто назірае за кім-, чым-н.

  • Тонкі н.

|| ж. назіральніца, .

|| прым. назіральніцкі, .

назіральны, .

  1. Які прызначаны для назірання.

    • Назіральная вышка.
  2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.).

назіранне, , н.

  1. гл. назіраць.

  2. Тое, што заўважана ў працэсе вывучэння, разгляду чаго-н., нагляданняў за кім-, чым-н.

    • Навуковыя назіранні.

назірацца, ; незак.

Бываць, здарацца; адзначацца.

  • У тэксце назіраюцца памылкі.

назіраць, ; незак.

  1. каго-што, за кім-чым, са злуч. уступальны. «што» або «як». Уважліва сачыць вачыма за кім-, чым-н., не спускаць з вачэй.

    • Н. зацьменне сонца.
    • Н. за палётам птушкі.
    • Н., што робяць (як гуляюць) дзеці.
  2. Вывучаць, даследаваць.

    • Н. развіццё клетак расліны.
  3. Ажыццяўляць нагляд за кім-, чым-н.

    • Н. за парадкам.

назіркам, прысл.

Не спускаючы з вачэй (ісці, бегчы следам за кім-, чым-н.).

  • За незнаёмым н. краўся хлопчык.

назло, прысл.

Наперакор, з намерам раззлаваць.

  • Рабіць н.

назначыць, ; зак.

  1. Прызначыць на якую-н. пасаду, працу.

    • Н. загадчыка кафедры.
  2. Намеціць, вызначыць тэрмін.

    • Н. сустрэчу на вечар.
  3. Устанавіць (зарплату, пенсію і пад.).

    • Н. пенсію.
  4. Прысудзіць (у якой-н. гульні).

    • Н. штрафны ўдар.
  5. Паставіць знак, пазначыць меткай.

    • Н. дрэвы на высечку.

|| незак. назначаць, .

|| наз. назначэнне, .

назначэнне, , н.

  1. гл. назначыць.

  2. Асноўная функцыя, роля каго-, чаго-н.

    • Атрад асобага назначэння.
  3. Мэта, прызначэнне каго-, чаго-н.

    • Ганаровае н. пісьменніка.