назначыць, ; зак.

  1. Прызначыць на якую-н. пасаду, працу.

    • Н. загадчыка кафедры.
  2. Намеціць, вызначыць тэрмін.

    • Н. сустрэчу на вечар.
  3. Устанавіць (зарплату, пенсію і пад.).

    • Н. пенсію.
  4. Прысудзіць (у якой-н. гульні).

    • Н. штрафны ўдар.
  5. Паставіць знак, пазначыць меткай.

    • Н. дрэвы на высечку.

|| незак. назначаць, .

|| наз. назначэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)