Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надбудаваць, ; зак.

Пабудаваць зверху, павялічыць у вышыню.

  • Н. другі паверх.

|| незак. надбудоўваць, .

|| наз. надбудоўванне, і надбудова, .

надбудова, , ж.

  1. гл. надбудаваць.

  2. Тое, што надбудавана.

    • Цагляная н. дома.
  3. Сукупнасць палітычных, прававых, рэлігійных, мастацкіх, філасофскіх поглядаў грамадства і адпаведных ім устаноў, якія залежаць ад матэрыяльнай асновы грамадства.

|| прым. надбудоўчы, .

надвае, прысл.

На дзве часткі.

  • Разрэзаць н.

  • Бабка надвае варажыла (прыказка) (разм.) — яшчэ невядома, што будзе на справе, можа быць так і інакш.

надвечар, прысл.

Пад самы вечар; падвечар.

  • Н. вецер аціх.

надвіць, ; зак.

  1. Падоўжыць віццём.

    • Н. вяроўку.
  2. Адматаць частку нітак з клубка.

    • Н. крыху нітак.

|| незак. надвіваць, .

надводны, .

Які знаходзіцца вышэй паверхні вады, у адрозненне ад падводнага.

  • Надводная хуткасць.
  • Н. флот.

надвор, прысл.

  1. Вонкі адкуль-н., за межы чаго-н.; проціл. унутр.

    • Выйсці н.
  2. На знешні бок, навыварат.

    • Шэрсцю н.

надворак, , м.

Частка двара каля хаты, дома.

  • Прасторны н.

надвор’е, , н.

Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.

  • Зводка надвор’я.

надворны, .

  1. Размешчаны ў межах сядзібы.

    • Надворныя будынкі.
  2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.

    • Надворная сцяна.
  3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).

    • Надворная замкнёнасць.
  4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).

    • Надворныя парасяты.

  • Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.