Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наганяй, ✂, м. (разм.).

Строгая вымова.

  • Атрымала н. ад кіраўніцтва.

нагар, ✂, м.

Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго-н. нараст ад гарэння.

  • Н. на свечцы.

|| прым. нагарны, ✂.

нагаравацца, ✂; зак.

Зазнаць многа гора.

  • Н. ў вайну.

нагарадзіць, ✂; зак.

  1. Нарабіць многа перагародак, парканаў, платоў.

    • Н. катухоў.
  2. Наставіць, накідаць у беспарадку вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

  3. перан. Нагаварыць, напісаць чаго-н. лішняга, непатрэбнага.

|| незак. нагароджваць, ✂.

нагарнуць, ✂; зак.

Горнучы, заграбаючы, сабраць у адно месца нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. кучу пяску.

|| незак. нагортваць, ✂.

нагарэзаваць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і нагарэзнічаць.

нагарэзнічаць, ✂; зак. (разм.).

Насваволіць, напракудзіць.

нагарэлы, ✂.

На якім утварыўся нагар.

  • Н. кнот.

нагарэць​1, ✂; зак.

  1. Даць нагар.

    • Кнот нагарэў за вечар.
  2. безас., чаго. Расходавацца ў нейкай колькасці (пра паліва, электрычную энергію).

    • Электрычнасці нагарэла на трыццаць тры рублі.

|| незак. нагараць, ✂ і нагарваць, ✂.

нагарэць​2, ✂; безас.; зак. (разм.).

Быць пакараным, атрымаць спагнанне за што-н.

  • Яму моцна нагарэла.