Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дакончыць, ✂; зак.

  1. Давесці да канца, завяршыць пачатае.

    • Д. крыць страху.
  2. Дабіць, даканаць, прыкончыць (разм.).

    • Д. параненага звера.

|| незак. дакончваць, ✂.

дакопкі, ✂.

Завяршэнне ўборкі бульбы.

дакор, ✂, м.

Папрок, выказаны каму-н. за што-н.

  • Выказаць д. за дрэнную работу.

дакорлівы, ✂.

Такі, што выражае дакор.

  • Д. позірк.

|| наз. дакорлівасць, ✂.

дакоскі, ✂, н. (разм.).

Завяршэнне касьбы.

  • Касцы справілі д.

дакрануцца, ✂; зак.

  1. да каго-чаго. Даткнуцца да каго-, чаго-н.

    • Печ так нагрэлася, што не д.
  2. (звычайна з адмоўем), да чаго. Паспытаць, паспрабаваць чаго-н.

    • Вельмі спяшаліся, да пачастунку нават не дакрануліся.

|| незак. дакранацца, ✂.

дакрасаваць, ✂; зак.

Скончыць красаваць (пра збажыну).

  • Дакрасавала жыта.

|| незак. дакрасоўваць, ✂.

дакроіць, ✂; зак.

  1. Закончыць кройку чаго-н.

    • Д. сукенку.
  2. Адрэзаць дадаткова (пра хлеб).

    • Д. хлеба.

|| незак. дакройваць, ✂.

дакрычацца, ✂; зак.

  1. Моцна завучы каго-н., вымусіць адклікнуцца.

    • Крычаў, крычаў, так і не дакрычаўся вас.
  2. да чаго. Крыкам давесці сябе да непажаданых вынікаў.

    • Д. да хрыпаты.

дактарант, ✂, м.

Спецыяліст пры вышэйшай навучальнай установе або навукова-даследчым інстытуце, які распрацоўвае навуковую праблему і рыхтуецца да абароны доктарскай дысертацыі.

|| ж. дактарантка, ✂.

|| прым. дактаранцкі, ✂.