Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

навукова-тэхнічны, ✂.

Які мае адносіны да навукі і тэхнікі, звязаны з праблемамі навукі і тэхнікі.

  • Навукова-тэхнічны прагрэс (адзінае ўзаемаабумоўленае, паступальнае развіццё навукі і тэхнікі).

навуковы, ✂.

  1. Заняты распрацоўкай пытанняў якой-н. навукі.

    • Н. супрацоўнік.
  2. Заснаваны на прынцыпах навукі, які адпавядае патрабаванням навукі.

    • Навуковая тэорыя.
    • Навуковае адкрыццё.

|| наз. навуковасць, ✂.

навучальны, ✂.

  1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

    • Н. год.
    • Навучальная ўстанова.
    • Н. дапаможнік.
  2. Які кіруе вучэбным працэсам.

    • Загадчык навучальнай часткі.

навучанне, ✂, н.

  1. гл. вучыць.

  2. Парада, настаўленне павучальна-выхаваўчага характару (разм.).

    • Матчына н.

навучацца, ✂; незак.

Атрымліваць адукацыю, набываць пэўныя веды ў якой-н. галіне.

  • Н. ў школе.
  • Н. на маляра.

навучаць, ✂; незак.

  1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі.

    • Н. грамаце.
    • Н. гуляць у шахматы.
  2. Падбіваць на што-н. нядобрае.

    • Вуліца навучае лаянцы.
  3. Даваць параду, наводзіць на розум.

    • Маці навучае дзяцей дабру.

навучэнец, ✂, м.

Той, хто навучаецца, вучыцца ў старэйшых класах сярэдніх школ і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

  • Н. тэхнікума.

|| ж. навучэнка, ✂.

|| прым. навучэнскі, ✂.

навушнікі, ✂, м.

  1. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду. /

    • Апусціць навушнікі ў шапцы.
  2. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы.

    • Магнітафонныя н.

навыбіраць, ✂; зак.

  1. Сабраць нейкую колькасць ураджаю бульбы, агуркоў і пад.

    • Н. чатыры кашы агуркоў.
  2. Выбраць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. спелых памідораў.

навыдумваць, ✂; зак.

Тое, што і навыдумляць.