Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усесаюзны, ✂.

Які распаўсюджваўся на ўвесь былы Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, агульны для ўсяго Саюза.

  • У. з’езд прафсаюзаў.
  • Усесаюзная кніжная палата.
  • У. рэкорд.

усесціся, ✂; зак.

  1. Сесці зручна ці надоўга.

    • У. на канапе.
    • У. і сядзець.
  2. за што і з інф. Сеўшы, прыняцца за якую-н. справу.

    • У. за шыццё.
    • У. чытаць.

|| незак. усаджвацца, ✂ і усядацца, ✂.

усеўладдзе, ✂, н.

Неабмежаваная ўлада.

  • Барацьба супраць усеўладдзя манаполій.

усечаны, ✂.

У матэматыцы: такі, у якога верхняя частка адсечана плоскасцю.

  • У. конус.

усеяцца, ✂; зак.

  1. Пакрыцца мноствам чаго-н.

    • Усеялася неба зорамі.
    • Луг усеяўся кветкамі.
  2. Кончыць сяўбу, адсеяцца (разм.).

    • Брыгада ўсеялася.

|| незак. усейвацца, ✂.

усеяць, ✂; зак.

  1. Засеяць пасевамі (вялікую плошчу).

    • У. увесь участак.
  2. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

    • Зоркі ўсеялі неба.
    • Рыбакі ўсеялі ўсё возера (перан.).

|| незак. усейваць, ✂.