Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уседлівы, ✂.

Старанны ў тым, што патрабуе доўгай і цярплівай сядзячай работы.

  • У. студэнт.
  • Уседліва (прысл.) працаваць.
  • У. ў рабоце.

|| наз. уседлівасць, ✂.

усемярых, прысл.

Колькасцю ў сем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

усенавуч, ✂, м.

Скарачэнне: усеагульнае абавязковае навучанне.

усенародны, ✂.

Агульны для ўсяго народа, які належыць усяму народу.

  • Усенароднае свята.

усерасійскі, ✂.

Які мае адносіны да ўсёй Расіі.

  • У. з’езд.

усесаюзны, ✂.

Які распаўсюджваўся на ўвесь былы Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, агульны для ўсяго Саюза.

  • У. з’езд прафсаюзаў.
  • Усесаюзная кніжная палата.
  • У. рэкорд.

усесціся, ✂; зак.

  1. Сесці зручна ці надоўга.

    • У. на канапе.
    • У. і сядзець.
  2. за што і з інф. Сеўшы, прыняцца за якую-н. справу.

    • У. за шыццё.
    • У. чытаць.

|| незак. усаджвацца, ✂ і усядацца, ✂.

усеўладдзе, ✂, н.

Неабмежаваная ўлада.

  • Барацьба супраць усеўладдзя манаполій.

усечаны, ✂.

У матэматыцы: такі, у якога верхняя частка адсечана плоскасцю.

  • У. конус.

усеяцца, ✂; зак.

  1. Пакрыцца мноствам чаго-н.

    • Усеялася неба зорамі.
    • Луг усеяўся кветкамі.
  2. Кончыць сяўбу, адсеяцца (разм.).

    • Брыгада ўсеялася.

|| незак. усейвацца, ✂.