Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нахапіцца, ✂; зак.

  1. Нечакана настаць, пачацца.

    • Дзень нахапіўся неўзаметку.
  2. Ускочыць, з’явіцца на чым-н.

    • На лбе нахапіўся гуз.

нахапкам, прысл. (разм.).

Спехам, наспех, на скорую руку.

  • Вымерхаўшыся за дзень, ён н. сёрбаў тлустую крупеню.

нахаркаць, ✂; зак. (разм.).

Харкаючы, напляваць.

  • Н. на падлогу.

нахваліцца, ✂; зак.

  1. Нагаварыць пра сябе многа добрага.

  2. Вельмі пахваліць (звычайна з адмоўем «не»).

    • Маці сынам не нахваліцца.

нахваліць, ✂; зак.

Нагаварыць аб чым-, кім-н. добрага; расхваліць.

|| незак. нахвальваць, ✂.

нахвалявацца, ✂; зак.

Моцна або доўга пахвалявацца.

  • Нахвалявалася за здароўе бацькі.

нахвастаць, ✂; зак.

Адсцябаць дубцом.

|| незак. нахвостваць, ✂.

нахватацца, ✂; зак.

Тое, што і нахапацца.

нахватаць, ✂; зак.

Тое, што і нахапаць.

нахвоснік, ✂, м.

Частка вупражы — рэмень, які ідзе па спіне каня ад сядла або падсядзёлка і праходзіць пад хвастом.